?

Log in

No account? Create an account
Горячие новости из Минска [entries|archive|friends|userinfo]
Комьюнити оперативных новостей

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Масавая атака на незалежных журналістаў [Mar. 28th, 2008|12:49 pm]
Комьюнити оперативных новостей

minsk_news

[radio_svaboda]
Сёньня раніцай у шэрагу рэдакцый і на прыватных кватэрах журналістаў пачаліся ператрусы.

UPD: 12.35 Адразу трое маёраў управы КДБ па Магілёўскай вобласьці — Р.Гайшун, А.Раманаў і Я.Нікіценка — заявіліся сёньня а 8-й раніцы на кватэру журналіста Генадзя Судніка. Ператрус доўжыўся больш за дзьве гадзіны. Урэшце забралі сыстэмны блёк кампутара.


12.30 Пасьля ператрусу на кватэры, віцебскую журналістку Алену Сьцяпанаву павезьлі на допыт у КДБ.

12.00 Супрацоўнікі Бярозаўскага рэгіянальнага аддзяленьня КДБ Валеры Дайнэка і Вадзім Даніловіч праводзяць ператрус у кватэры незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай. Службоўцы прад’явілі спадарыні Шчапёткінай пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да Андрэя Абозава, Алега Мініча і Паўла Марозава, якія абвінавачваюцца ў стварэньні сатырычных фільмаў пра Аляксандра Лукашэнку.

11.00 Таксама ператрусы праходзяць на кватэрах незалежных журналістаў у Берасьці, Горадні, Віцебску, Бярозе, Гомелі.

10.50 З 7.40 раніцы сёньня ідзе ператрус у кватэры сябра БАЖ Эдуарда Мельнікава (самога журналіста ў Беларусі няма).

Ператрусы праходзяць на кватэрах журналістаў, што супрацоўнічаюць зь "Белсатам". Большасьць зь іх затрыманыя. Ім ставяць абвінавачваньні ў зьнявазе прэзыдэнта Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў gazeta.pl шэф рэдакцыі інфармацыйных праграмаў "Белсату" Аляксей Дзікавіцкі. Паводле спадара Дзікавіцкага, каля 20 аўтараў "Белсату" не выходзяць на сувязь.

У прэсавай службе Менскага ГУУС сытуацыю пакуль не камэнтуюць.

9.40 Двое экспэртаў "Эўрапейскага радыё для Беларусі", якія знаходзіліся ў офісе адной зь менскіх фірмаў, не даступныя. Іх тэлефоны не адказваюць.

Паводле адной з супрацоўніцаў радыё, у памяшканьні, дзе яны знаходзяцца апушчаныя жалюзі. Экспэрты з 9.03 раніцы не адказваюць на тэлефанаваньні.

Каля будынку стаяць два мікрааўтобусы зь цёмным шклом.

9.10 На кватэры супрацоўніка "Радыё Рацыя" у Менску адбываецца ператрус.

Паводле папярэдняй інфармацыі яго праводзяць супрацоўнікі КДБ. Паводле аднаго з супрацоўнікаў радыё, якому ўдалося зьбегчы, а 8.30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля кватэры і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яе кірунку ў пад'езьдзе. Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Ягоны тэлефон адключаны.

http://svaboda.org/content/Article/1049485.html
linkReply