Электровоз «Пульгынги» (ex_l_u_f_t) wrote in minsk_news,
Электровоз «Пульгынги»
ex_l_u_f_t
minsk_news

svoboda.org

На Кастрычніцкім пляцы пачалося зьбіцьцё дэманстрантаў Міліцыянты б’юць дэманстрантаў, якія сыходзяць з Кастрычніцкага пляцу ў мэтро. Каля дзевяці гадзінаў раніцы у намётавы лягер вярнуліся два дэманстранты, якім удалося ўцячы ад міліцыі. Міхал Аўдзееў паказаў драпіны і сінякі. Ён заявіў, што міліцыянты хапаюць і б’юць тых дэманстрантаў, якія хочуць зьездзіць дахаты і пераапрануцца. Міліцыя хапае і жорстка зьбівае іх.

Міліцыянт, які зьбіў Аўдзеева, па яго словах, прадставіўся Ўладзімерам Навумавым (міністрам унутраных справаў Беларусі). Ён хацеў парваць бел-чырвона-белы сьцяг Аўдзеева, але ня здолеў і завязаў яго вузламі.

“Я буду працягваць пратэст. Мяне зьбілі за тое, што я стаю за Беларусь. Ня мае значэньня, колькі на мне будзе сінякоў, драпінаў і стрэлаў, я застаюся тут да апошняга са сваімі братамі і сёстрамі, якія хочуць жыць у вольнай Беларусі. Але мы ня хочам гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі”, – заявіў Міхал Аўдзееў. Толькі што яго забрала з пляца машына “хуткай дапамогі”.





На фота: Міхаіл Аўдзееў
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Comments allowed for members only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 3 comments